Сябры,
16-га Студзеня 2024 года сацыяльная ініцыятыва прадуктовай дапамогі INeedHelpBY была абвешчана экстрэмісцкай арганізацыяй на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Таксама былі прызнанымі экстрымісцкімі сайт ineedhelpby.org, тэлеграм-бот і Інстаграм @ineedhelp_by. Ставячы ў прыярытэт бяспеку сямей, што звярнуліся да нас па дапамогу, і тых, хто дапамагае, мы прынялі рашэнне часова прыпыніць працу ініцыятывы ў Беларусі, перапыніць прыём заяў на дапамогу і замаразіць працу тэлеграм-бота.
Сотні людзей у Беларусі былі затрыманы ў сувязі з атрыманнем прадуктаў харчавання, што былі адпраўленыя неабыякавымі суайчыннікамі з розных кутоў свету. З гэтай прычыны мы прынялі яшчэ адно важнае рашэнне, якое, спадзяемся, адгукнецца вашай дапамогай і салідарнасцю.
Мы лічым, што цяпер мэтазгодна накіраваць дапамогу за межы краіны тым, хто пакінуў яе з-за пераследу, у першую чаргу па “справе INeedHelpBY”.
У новым фармаце працы мяркуецца прадуктовая падтрымка сямей тэрмінам на 6 тыдняў.
Як Вы можаце дапамагчы?
⁃ Набыць прадуктовы кошык для сям’і ў нас на сайце (як і раней, мы дашлем вам справаздачу аб тым, як і каму дапамог ваш кошык)
⁃ Аформіць падпіску на любую суму і/ці любы харчовы кошык (хутка, проста, зручна)
⁃ Набыць выдатныя і якасныя цішоткі ў нас на сайце (увесь заробак ад продажу ідуць на патрэбы праекта)
⁃ Падтрымаць нас у сацсетках (не забывайцеся, што мы “экстрэмісты” і калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, тады лепш гэтага не рабіць:))
Каб паскорыць працэс верыфікацыі сямей, мы дамовіліся аб супрацоўніцтве з праектам «Хуткай гуманітарнай дапамогі», у які ўваходзяць BYSOL, ByHelp, Страна для Жизни, Dissidentby. Праект будзе перанакіроўваць да нас мэтавыя заявы ад сямей палітзняволенных і пацярпелых.
Запоўніць анкету на дапамогу можна праз гарачыя лініі ў ТГ: @bysol_polit, @StranafundPZ, @eolonir.
Праект INeedHelpBY заўсёды ставіў сваёй першапачатковай мэтай аб’яднанне беларусаў усяго свету шляхам прамой дапамогі чалавеку чалавекам. Мы верым у прынцып кругазварота дабра і ўпэўнены, што чалавек, які атрымаў дапамогу ў цяжкую хвіліну, дапаможа і іншаму ў падобнай сітуацыі.
Мы прадаўжаем дапамагаць беларусам і будзем гэта рабіць да таго часу, пакуль гэта будзе неабходна.
Разам да перамогі!
З павагай,
Каманда INeedHelpBY
Каму мы дапамагаем?
Мы дапамагаем тым, хто страціў прыбытак, выказваючы сваю актыўную палітычную пазіцыю. Гэта можа быць любы чалавек, які выказваў сваю пазіцыю і ў выніку страціў працу або большую частку заробку, атрымаў вялікі штраф, знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання, быў абмежаваны або пазбаўлены волі.
Як мы дапамагаем?
Дапамога заключаецца ў пастаўцы двухтыднёвага харчовага набору, які разлічаны на ўсю сямʼю
пацярпелага.
Як працуе INeedHelpBY?
Мы распрацавалі Telegram бот які прымае заяўкі ад сем'яў пацярпелых і памочнікаў. Ёсць два спосабы дапамагчы. Першы - памочнік можа самастойна заказваць харчовы набор для Сям'і анлайн. Другі - унёскі на наш рахунак, а мы ўжо самі закупім ежу і адправім справаздачу ахвяравальніку. Потым, на працягу некалькіх дзён, заказ будзе дастаўлены Сям'і пацярпелага.
1 551 400$
агульная сума дапамогі
15161
разоў аказвалася дапамога